Цэнтр Байдарачнага Турызму - Беларусь

Цэнтр байдарачнага турызму будзе ўсталяваны ў в. Белін Драгічынскага раёна Рэспублікі Беларусь і складацца з трох кантэйнераў. Першы кантэйнер (памеры: 6 х 4 х 3 м) адміністрацыйны корпус. У ім будзе размешчана мэбля і абсталяванне для адміністратара, інфакіёск з інфармацыяй аб турыстычных маршрутах для сплаву на байдарках і іншых наяўных бліжэйшых маршрутах, а таксама ўся неабходная інфармацыя аб турыстычным патэнцыяле рэгіёну, манітор для нагляднай дэманстрацыі прыродных і турыстычных славутасцяў размешчаных уздоўж маршрутаў. Другі і Трэці кантэйнеры (памеры: 10 х 4 х 3 м, 10 х 6 х 3 м) будуць адведзены пад размяшчэнне ў іх байдарак, прычэпаў і іншага інвентара і абсталявання прызначанага для арганізацыі сплаву па маршрутах.

Стварэнне Цэнтра байдарачнага турызму будзе спрыяць захаванню прыроднай спадчыны і развіццю байдарачнага турызму на зноў створаным турыстычным маршруце і папулярызаваць турызм у прыгранічных рэгіёнах. 

 

Adres:
Skip to content