Група экспертаў ад кожнага партнёра правядзе інвентарызацыю двух водных турыстычных маршрутаў:
Дакладная даўжыня маршрутаў будзе вядомая пасля вырабленай інвентарызацыі, з-за чаго магчымыя нязначныя змены, звязаныя з тым, што маршруты ўключае месца для перасячэння мяжы, дзе водны турызм забаронены.
Інвентарызацыя будзе ўключаць сплаў па рэках і каналах з GPS абсталяваннем, каб вызначыць на двух турыстычных маршрутаў аднадзённы байдарачны сплаў (каля 32 сплаваў па рацэ Буг, 4 сплаву па Дняпроўска-Бугскім канале і рацэ Мухавец), месцы для размяшчэння папераджальных, турыстычных і інфармацыйных знакаў , месцы для абазначэння турыстычных аб’ектаў, прыродных, культурных або гістарычных славутасцяў. Інвентарызацыя маршруту з’яўляецца неад’емнай часткай пачатковага этапу праекта. Гэтая дзейнасць будзе ажыццяўляцца усімі трыма партнёрамі, выкарыстоўваючы вопыт стварэння турыстычных маршрутаў.
Украінскі партнёр выканае абазначэнне маршруту і турыстычных аб’ектаў знакамі ад Верхабужжа (Злачуўская вобласць) да мяжы з Польшчай, недалёка ад Галёб’я. Гэтая дзейнасць уключае ў сябе стварэнне і ўстаноўку 165 папераджальных і інфармацыйных знакаў ўздоўж 165 км байдарачнага маршруту. Акрамя таго, дзейнасць уключае ў сябе стварэнне турыстычных аб’ектаў у месцах адпачынку для турыстаў пасля сплаву на байдарках. Пункты адпачынку, устаноўленыя падчас стварэння маршруту, будуць размешчаны прыкладна на адлегласці 20-30 км адзін ад аднаго. Украінскі партнёр будзе адказваць за стварэнне 7 месцаў адпачынку. У кожным месцы будзе: 1 інфармацыйны шчыт (які будзе ўключаць карту гэтай часткі маршруту, прыродныя мясціны, вартыя ўвагі), 1 смеццевы бак, 1 інавацыйны мегафон, які будзе ўключаць у сябе месца для адпачынку, абарону ад дажджу і інструмент для праслухоўвання дзікай прыроды. У адным з месцаў адпачынку будзе ўстаноўлена тры мегафоны.
Мегафоны выраблены з дрэва ў форме варонкі, 395 см даўжыня і 260 см вышыня (у самым шырокім месцы) і 80 см (у самым вузкім месцы), шырыня 268 см. Гэтыя мегафоны будуць зробленыя з хвоі або елкі з насычэннем (разлічана на тэрмін не менш 5 гадоў).
Таксама гэтая дзейнасць мае на ўвазе стварэнне і ўстаноўку адной назіральнай вышкі, якая будзе размешчана ўздоўж байдарачнага маршруту. Вышка будзе зроблена з дрэва (памеры: 6.5 x 6.5 м і 20 м вышынёй), з вальмавым драўляным дахам, пакрытым бітумнай чарапіцай. Побач з вышкай будзе навес для адпачынку (памер: 8.2 х 4,2 м) аднапавярховы будынак, з двухсхільным драўляным дахам кроквеннай канструкцыі, пакрытым бітумнай чарапіцай. Унутры падстрэшка будзе драўляны стол і дзве драўляныя лаўкі.
Акрамя таго, у рамках дзейнасці, будзе ўсталяваны інструмент для маніторынгу турыстычнага патоку.
Украінскі партнёр, Сакальскі раённы савет, будзе адказваць за ажыццяўленне і фінансаванне гэтай дзейнасці.
Беларускі партнёр будзе выконваць абазначэнне маршруту і турыстычных аб’ектаў на Днепра-Бугскім канале і рацэ Мухавец ад в. Белін (Драгічынскі раён) да мяжы з Польшчай, каля Брэста.
Гэтая дзейнасць мае на ўвазе стварэнне і ўстаноўку 80 папераджальных і інфармацыйных знакаў ўздоўж 100 км трасы для байдарачнага сплаву. Акрамя таго, дзейнасць уключае ў сябе стварэнне турыстычных аб’ектаў у месцах адпачынку для турыстаў пасля сплаву на байдарках. Пункты адпачынку, устаноўленыя падчас стварэння маршруту, будуць размешчаны прыкладна ў 20-30 км адзін ад аднаго. Беларускі партнёр будзе адказваць за стварэнне 4 месцаў адпачынку. У кожным месцы будзе: 1 інфармацыйны шчыт (які будзе ўключаць у сябе карту гэтай частцы сцежкі, прыродныя мясціны, вартыя ўвагі), 1 смеццевы бак, 1 інавацыйны мегафон, які будзе ўключаць у сябе месца для адпачынку, абарону ад дажджу і інструмент для праслухоўвання дзікай прыроды, устаноўку 4 платформаў, якія плаваюць на беразе ракі. У адным з месцаў адпачынку будзе ўстаноўлена тры мегафоны.
Мегафоны выраблены з дрэва ў форме варонкі, 395 см даўжыня і 260 см вышыня (у самым шырокім месцы) і 80 см (у самым вузкім месцы), шырыня 268 см. Гэтыя мегафоны будуць зробленыя з хвоі або елкі з насычэннем (разлічана на тэрмін не менш 5 гадоў). Плывучыя платформы будуць выкананы з пластыку (улічваліся памеры з ўлоўліваемай сістэмай і элементамі для прычалу), стацыянарна прымацаваныя да наземных платформаў з дрэва.
Таксама гэтая дзейнасць мае на ўвазе стварэнне і ўстаноўку адной назіральнай вышкі, якая будзе размешчана ўздоўж байдарачнага маршруту. Вышка будзе зроблена з дрэва (памеры: 6.5 x 6.5 м і 20 м вышынёй), з вальмавым драўлянай дахам, пакрытым бітумнай чарапіцай. Побач з вышкай будзе навес для адпачынку (памер: 8.2 х 4,2 м) аднапавярховы будынак, з двухсхільным драўляным дахам кроквеннай канструкцыі, пакрытым бітумнай чарапіцай. Унутры падстрэшка будзе драўляны стол і дзве драўляныя лаўкі.
Акрамя таго, у рамках дзейнасці, будзе ўсталяваны інструмент для маніторынгу турыстычнага патоку.
Беларускі партнёр, Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт, будзе адказваць за ажыццяўленне і фінансаванне гэтай дзейнасці.
Лідар праекта будзе выконваць абазначэнне маршруту і турыстычных аб’ектаў ад мяжы з Украінай (паблізу Галёб’е), уздоўж мяжы, да Вышкува, у Мазавецкім ваяводстве.
Гэтая дзейнасць мае на ўвазе стварэнне і ўстаноўку 536 папераджальных і інфармацыйных знакаў ўздоўж 535 км трасы байдарачнага сплаву. Акрамя таго, дзейнасць уключае ў сябе стварэнне турыстычных аб’ектаў у месцах адпачынку для турыстаў пасля сплаву на байдарках. Пункты адпачынку, устаноўленыя падчас стварэння маршруту, будуць размешчаны прыкладна ў 20-30 км адзін ад аднаго. Лідар праекта будзе адказваць за стварэнне 25 месцаў адпачынку. У кожным месцы будзе: 1 інфармацыйны шчыт (які будзе ўключаць у сябе карту гэтай частцы сцежкі, прыродныя славутасці), 1 смеццевы бак, 1 інавацыйны мегафон, які будзе ўключаць у сябе месца для адпачынку, абарону ад дажджу і інструмент для праслухоўвання дзікай прыроды.
Мегафоны выраблены з дрэва ў форме варонкі, 395 см даўжынёй і 260 см вышынёй (у самым шырокім месцы) і 80 см (у самым вузкім месцы месца), шырыня 268 см.. Гэтыя мегафоны будуць зробленыя з хвоі або елкі з насычэннем (разлічаны на тэрмін не менш 5 гадоў).
Таксама гэтая дзейнасць мае на ўвазе стварэнне і ўстаноўку шасці назіральных вышак, якія будуць размешчаны ўздоўж байдарачнага маршруту. Вышкі будуць зробленыя з дрэва (памеры: 6.5 x 6.5 м і 20 м вышынёй), з вальмавым драўляным дахам, пакрытым бітумнай чарапіцай. Побач з вышкай будзе навес для адпачынку (Памер: 8.2 х 4,2 м) аднапавярховы будынак, з двухсхільным драўляным дахам кроквеннай канструкцыі, пакрытым бітумнай чарапіцай. Унутры падстрэшка будзе драўляны стол і дзве драўляныя лаўкі.
Акрамя таго, у рамках дзейнасці, будзе ўсталяваны інструмент для маніторынгу турыстычнага патоку.
Адказнасць за ажыццяўленне і фінансаванне гэтай дзейнасці будзе несці лідар праекта-Драхічынская камуна.
Стварэнне цэнтра байдарачнага турызму ў Сокале (UA) будзе спрыяць захоўванню прыроднай спадчыны і развіццю байдарачнага турызму на зноў створаным турыстычным маршруце і папулярызацыі турызму ў прыгранічных рэгіёнах. Цэнтр будзе пабудаваны з трох кантэйнераў (агульнай плошчай 120 м2) і з доступам для інвалідаў.
Кожны кантэйнер будзе выраблены з закрытых сталёвых секцый, структурных каналаў і вуглавых брускоў. Знешні пласт сцен і даху будзе выкананы з ліставога металу, арыентавана-стружкавых або ламініраваных пліт. Унутры сцены будуць пакрытыя шкловалакном або аналагічным матэрыялам.
Першы кантэйнер (памеры: 6 х 4 х 3 м) павінен уключаць дзверы і, па меншай меры, адно акно. Другі кантэйнер (памеры: 10 х 6 х 3 м) павінен уключаць дзверы. Трэці кантэйнер (памеры: 10 х 4 х 3 м) павінен уключаць дзверы. Кожны кантэйнер павінен мець простае электрычнае абсталяванне, па меншай меры, з адным свяцільнікам і двума разеткамі.
У цэнтры Байдарачнага турызму, будзе:
а) Інфармацыйны цэнтр для турыстаў і байдарачнікаў – у будынку будзе створаны інфармацыйны пункт, які змяшчае прапановы байдарачнага сплаву па зноў створаных маршрутах, базу дадзеных па пракаце байдарак і іншага абсталявання, прапановы турыстычных кампаній. У рамках выдаткаў па гэтым пункце, будзе набыты камплект мэблі, камп’ютар з праграмным забеспячэннем і інфакіёск.
б) Месца для байдарачнай анімацыі – у мэтах папулярызацыі байдарачнага турызму, у цэнтры будуць арганізаваны розныя сустрэчы з байдарачнікамі і лекцыі пра байдарках, а таксама паказ фатаграфій з асабліва значнымі мясцінамі, вартымі ўвагі, у тым ліку па маршруце і розныя экскурсіі на байдарках. Для арганізацыі сустрэч і выстаў будзе набыты ВК-тэлевізар і праектар з экранам.
в) Месца для байдарачнай дзейнасці-цэнтр Байдарачнага турызму будзе арганізоўваць экскурсіі на байдарках, турысты змогуць бясплатна арандаваць байдаркі. Для правядзення гэтых экскурсій, будуць набытыя Аднамесныя і двухмесныя байдаркі, а таксама неабходнае абсталяванне для сплаву на байдарках. Байдаркі і абсталяванне будуць здавацца ў арэнду бясплатна.
г) Месца для арганізацыі экскурсіі па маршруце – каб падоўжыць сезон і разнастаіць турыстычную прапанову, а таксама для арганізацыі экскурсій па байдарачным маршруце для пажылых людзей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі, будзе набывацца катамаран. Гэта альтэрнатыва для людзей, якія не могуць у поўнай меры скарыстацца сплавам на байдарках (напр. інвалідаў). Катамаран будзе знаходзіцца ў цэнтры байдарачнага турызму ў Сокале, дзе можна ўзяць яго на пракат бясплатна.
Цэнтр будзе абсталяваны электроннымі прыладамі для перакладу для замежных турыстаў, каб ліквідаваць моўны бар’ер. Гэтыя наборы будуць бясплатна выдавацца напракат і выкарыстоўвацца падчас сустрэч у цэнтры, а таксама падчас экскурсіі на байдарках.
З-за адсутнасці належнай інфраструктуры для пражывання ўздоўж байдарачнага маршруту і арганізацыі шматдзённых экскурсій, будуць набывацца палаткі і матрацы і прадастаўляцца бясплатна байдарачнікам.
Цэнтр будзе даступны для бясплатнага выкарыстання.
Украінскі партнёр, Сакальскі раённы савет, будзе адказваць за ажыццяўленне гэтай дзейнасці.
Стварэнне Цэнтра байдарачнага турызму ў Беліне (BY) будзе спрыяць захаванню прыроднай спадчыны і развіццю байдарачнага турызму на зноў створаным турыстычным маршруце і папулярызаваць турызм у прыгранічных рэгіёнах. Цэнтр буддзе пабудаваны з трох кантэйнераў (агульнай плошчай 120 м2) і з доступам для інвалідаў.
Кожны кантэйнер будзе выраблены з закрытых сталёвых секцый, структурных каналаў і вуглавых брускоў. Знешні пласт сцен і даху будзе выкананы з ліставога металу, арыентавана-стружкавых або ламініраваных пліт. Унутры сцены будуць пакрытыя шкловалакном або аналагічным матэрыялам.
Першы кантэйнер (памеры: 6 х 4 х 3 м) павінен уключаць дзверы і, па меншай меры, адно акно. Другі кантэйнер (памеры: 10 х 6 х 3 м) павінен уключаць дзверы. Трэці кантэйнер (памеры: 10 х 4 х 3 м) павінен уключаць дзверы. Кожны кантэйнер павінен мець простае электрычнае абсталяванне, па меншай меры, з адным свяцільнікам і двума разеткамі.
У цэнтры Байдарачнага турызму, будзе:
а) Інфармацыйны цэнтр для турыстаў і байдарачнікаў – у будынку будзе створаны інфармацыйны пункт, які змяшчае прапановы байдарачнага сплаву па зноў створаных маршрутах, базу дадзеных па пракаце байдарак і іншага абсталявання, прапановы турыстычных кампаній. У рамках выдаткаў па гэтым пункце, будзе набыты камплект мэблі, камп’ютар з праграмным забеспячэннем і інфакіёск.
б) Месца для байдарачнай анімацыі – у мэтах папулярызацыі байдарачнага турызму, у цэнтры будуць арганізаваны розныя сустрэчы з байдарачнікамі і лекцыі пра байдаркі, а таксама паказ фатаграфій вартых увагі, у тым ліку па маршруце і розныя экскурсіі на байдарках. Для арганізацыі сустрэч і выстаў будзе набыты ВК-тэлевізар і праектар з экранам.
в) Месца для байдарачнай дзейнасці-цэнтр Байдарачнага турызму будзе арганізоўваць экскурсіі на байдарках, турысты змогуць бясплатна арандаваць байдаркі. Для правядзення гэтых экскурсій, будуць набытыя аднамесныя і двухмесныя байдаркі, а таксама неабходнае абсталяванне для сплаву на байдарках. Байдаркі і абсталяванне будуць здавацца ў арэнду бясплатна.
г) Месца для арганізацыі экскурсіі па маршруце – каб падоўжыць сезон і разнастаіць турыстычныя прапановы, а таксама для арганізацыі экскурсій па байдарачным маршруце для пажылых людзей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі будзе набывацца катамаран. Гэта альтэрнатыва для людзей, якія не могуць у поўнай меры скарыстацца сплавам на байдарках (напр. інвалідаў). Катамаран будзе знаходзіцца ў цэнтры байдарачнага турызму ў Сокале, дзе можна ўзяць яго напракат бясплатна.
Цэнтр будзе абсталяваны электроннымі прыладамі для перакладу замежным турыстам, каб ліквідаваць моўны бар’ер. Гэтыя наборы будуць бясплатна выдавацца напракат і выкарыстоўвацца падчас сустрэч у цэнтры, а таксама падчас экскурсіі на байдарках.
З-за адсутнасці належнай інфраструктуры для пражывання ўздоўж байдарачнага маршруту і арганізацыі шматдзённых экскурсій будуць набывацца палаткі і матрацы і прадастаўляцца бясплатна байдарачнікам.
Цэнтр будзе даступны для бясплатнага выкарыстання.
Беларускі партнёр, Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт, будзе адказваць за гэтую дзейнасць.
Гэтая дзейнасць уключае ў сябе стварэнне цэнтра байдарачнага турызму ў Драхічыне ( PL), які будзе садзейнічаць захаванню прыроднай спадчыны і развіццю байдарачнага турызму на зноў створаных турыстычных маршрутах і папулярызацыі турызму ў прыгранічных рэгіёнах. Цэнтр будзе размешчаны ў будынку (агульнай плошчай 300 м2) , з доступам для інвалідаў.
Цэнтр будзе ўключаць:
а) Музей байдарачнага турызму – у ім будзе паказана гісторыя байдарачнага турызму ў раёне ракі Буг (выстава старажытных байдарак, вёслаў, выратавальных камізэлек і іншага абсталявання), а таксама будзе арганізавана мультымедыйная фотавыстава. У рамках гэтай дзейнасці, усе неабходныя элементы будуць усталёўвацца, уключаючы святло і мультымедыя.
б) Інфармацыйны цэнтр для турыстаў і байдарачнікаў – у будынку будзе створаны інфармацыйны пункт, які змяшчае прапановы байдарачнага сплаву па зноў створаных маршрутах, базу дадзеных па пракаце байдарак і іншага абсталявання, прапановы турыстычных кампаній. У рамках выдаткаў па гэтым пункце, будзе набыты камплект мэблі, камп’ютар з праграмным забеспячэннем і інфакіёск.
в) Абсталяванае месца для байдарачнай анімацыі – для таго, каб задаволіць патрэбы інвалідаў, дзяцей і людзей, якім не вельмі камфортна ў водным асяроддзі, будзе створаны байдарачны сімулятар. На гэтым сімулятары можна будзе выпрабаваць два байдарачных маршруты ў сухім навакольным асяроддзі.
г) Месца для заняткаў з байдаркамі-цэнтр байдарачнага турызму будзе таксама ўключаць палатку з басейнам, для бясплатнага тэставання байдарак, арганізацыі байдарачных шоу, семінараў і майстар-класаў па байдарках, павялічыць працягласць праекта. Шоу і семінары будуць арганізаваны ў час праекта і пасля. Ля басейна будуць устаноўлены пляцоўкі для палягчэння доступу да байдарак. Басейн будзе выкарыстоўвацца для індывідуальных тэставанняў байдарак, выкарыстоўваючы 10 відаў байдарак, якія будуць у цэнтры. Таксама можна будзе выпрабаваць байдаркі на рацэ – і для перавозкі байдарак будзе набыты трэйлер. Акрамя таго, для ўдзельнікаў байдарачных-шоу і майстар-класаў будзе набыты набор крэслаў.
д) Месца для арганізацыі экскурсій па маршруце – каб падоўжыць сезон, разнастаіць турыстычныя прапановы і даць магчымасць людзям пажылога ўзросту і інвалідам скарыстацца байдарачнымі маршрутамі, будзе набыты катамаран з прычэпам для яго транспарціроўкі. Гэта было б альтэрнатывай для людзей, якія не могуць у поўнай меры карыстацца маршрутам (напрыклад, інвалідаў). Катамаран будзе ў распараджэнні цэнтра байдарачнага турызму ў Драхічыне і будзе прадастаўляецца бясплатна турыстам і іншым карыстальнікам. З мэтай стварэння Цэнтра байдарачнага турызму ў Драхічыне неабходна зрабіць рамонт будынка, дзе ён будзе размяшчацца. Неабходны спіс работ уключае: адаптацыя электрасеткі для мэт выставы і ўмацаванне грунту каля цэнтра (для размяшчэння палаткі і басейна для байдарачных шоу). Цэнтр будзе абсталяваны партатыўным электронным перакладным прыстасаваннем для замежных турыстаў па ліквідацыі моўнага бар’ера. Гэтыя наборы будуць прадастаўляцца бясплатна турыстам і іншым карыстальнікам і выкарыстоўвацца падчас сустрэч у цэнтры, а таксама падчас байдарачных экскурсій. Цэнтр будзе даступны для выкарыстання бясплатна.
Адказнасць за фінансаванне і ажыццяўленне гэтай дзейнасці будзе несці лідар праекта-Драхічынска камуна.
У кожнай паездцы будзе 48 удзельнікаў, з якіх 16 будуць з Польшчы, 16 з Беларусі і 16 з Украіны. Усяго: 96 удзельнікаў.
б. прапанову аб стварэнні турыстычнага прадукту ўздоўж байдарачных маршрутаў;
в. прапанову па рэкламе зноў створаных маршрутаў;
г. прапанову аб узаемнай дзейнасці партнёраў па турызме;
д. прапанову аб перадавым вопыце арганізацыі турыстычнай дзейнасці ў дачыненні да аховы навакольнага асяроддзя і захавання прыроднай спадчыны;
е. матэрыялы, распрацаваныя ў ходзе адукацыйных сустрэч і іншых мерапрыемстваў па праекце. Гэтая стратэгія будзе ўключаць прынцыпы ўстойлівага турызму, а таксама захавання навакольнага асяроддзя. Інфармацыя будзе размешчана на афіцыйным вэб-сайце праекта. Гэтая дзейнасць будзе выконвацца ўсімі партнёрамі.
– Даведнікі – два даведніка, якія прадстаўляюць два зноў створаныя байдарачныя маршруты. Даведнікі будуць утрымліваць апісанне маршруту, экалагічна каштоўныя раённы, інфармацыю аб турыстычнай базе і самую важную інфармацыю з пункту гледжання турыстаў. Змест будзе на польскай, англійскай, беларускай і ўкраінскай мовах. Даведнікі будуць бясплатна распаўсюджвацца ў ізноў створаных Цэнтрах байдарачного турызму і падчас турыстычных кірмашоў. Гэтыя матэрыялы таксама будуць перададзены мясцовым уладам уздоўж сцежкі байдарак.
– Карты – гэтая дзейнасць уключае стварэнне карт для двух створаных маршрутаў. Для абодвух маршрутаў будуць створаны два тыпы карт:
a) карта вялікага фармату-будзе ўключаць у сябе ўвесь маршрут (адзін: польска-ўкраінскі, другі: беларуска-польскі),з абласцямі, каштоўнымі з экалагічнага пункту гледжання, інфармацыяй аб турыстычнай базе і найбольш важнай інфармацыяй з пункту гледжання турыстаў.;
б) карта малога фармату-яна будзе ўключаць у сябе пэўныя часткі маршруту, з дакладным апісаннем канкрэтнай часткі і турыстычнай базы ўздоўж маршруту. Змест будзе на польскай, англійскай, беларускай і ўкраінскай мовах. Карты будуць бясплатна распаўсюджвацца ў ізноў створаных цэнтрах байдарачнага турызму і падчас турыстычных кірмашоў. Гэтыя матэрыялы таксама будуць перададзеныя мясцовым уладам уздоўж байдарачных маршрутаў;
– вэб – старонка праекта-у яе будуць уваходзіць інфармацыя аб праекце, нядаўна створаныя байдарачныя маршруты (уключаючы апісанні і фатаграфіі), апісанне рэгіёнаў, турыстычныя славутасці ўздоўж байдарачных маршрутаў, карты маршрутаў, файлы (PDF) з картамі ўсіх маршрутаў і прыкладанняў для смартфонаў з картамі маршрутаў. Вэб-старонка будзе адрэдагавана з улікам патрэбаў інвалідаў і будзе ўтрымліваць кантэнт на польскай, англійскай, беларускай і ўкраінскай мовах;
– расцяжкі – гэтая дзейнасць уключае ў сябе друкаваныя расцяжкі з назвай праекта, лагатыпы фінансавых устаноў і інфармацыю пра лідэра і партнёраў. Яны будуць выкарыстоўвацца падчас адукацыйных сустрэч, турыстычных кірмашоў і стануць пастаянным кампанентам распаўсюджвання ў будынках устаноў, якія ствараюць гэты праект. Змест будзе на польскай, англійскай, беларускай і ўкраінскай мовах;
– сцягі – гэтая дзейнасць уключае ў сябе набыццё сцягоў, якія будуць выкарыстоўвацца падчас адукацыйных сустрэч, турыстычных кірмашоў, байдарачных экскурсій і іншых байдарачных мерапрыемстваў, з мэтай распаўсюджвання ізноў створаных байдарачных маршрутаў. Сцягі будуць утрымліваць графіку, звязаную з сцежкамі;
– дадатак для смартфонаў – гэтая дзейнасць уключае ў сябе стварэнне прыкладання для смартфонаў, у якім будуць утрымлівацца інфармацыя аб праекце, карты байдарачных маршрутаў з магчымасцю падлучэння да GPS. Турысты змогуць бясплатна спампаваць прыкладанне з вэб-старонкі. Змест будзе на польскай, англійскай, беларускай і ўкраінскай мовах;
– камп’ютарная гульня – для ўключэння дзяцей у мэтавую групу, гэтая рэкламная кампанія будзе ўключаць у сябе навучальную камп’ютарную гульню, якая дазволіць нам аб’яднаць рэальны свет з віртуальнай рэальнасцю і прадставіць неабходны кантэнт. Гульня будзе ў асноўным арыентавана на дзяцей і падлеткаў. Акрамя распаўсюджвання маршрутаў, гульня будзе распавядаць гульцам аб экалагічна каштоўных раёнах. Гульня будзе даступная для гульні на камп’ютарах у цэнтрах байдарачнага турызму, а таксама будзе выкарыстоўвацца падчас турыстычных выстаў. Таксама можна будзе бясплатна спампаваць гульню з вэб-старонкі на камп’ютар і смартфон. Змест будзе на польскай, англійскай, беларускай і ўкраінскай мовах;
– удзел у выставах-вельмі важным кампанентам рэкламнай кампаніі, удзел у розных турыстычных выставах, з мэтай распаўсюджвання маршрутаў сярод максімальна шырокай аўдыторыі. Выставы ствараюць неверагодную магчымасць прадставіць турыстычныя прапановы рэгіёнаў і распаўсюдзіць турыстычны патэнцыял рэгіёна на міжнародным узроўні. Гэтая пазіцыя ўключае ўдзел у адной выставе па краіне (Польшча — Варшава, Украіна-Львоў, Беларусь-Мінск). У сувязі з размяшчэннем выстаў у Польшчы (Варшава), кошт будзе вынесены за межы вобласці праграмы, але гэта неабходна для паспяховага доступу праекта да шырокай аўдыторыі. Для кірмашоў будзе створаны стэнд, адпаведны тэматыцы праекта;
– інфармацыйныя шчыты аб праекце-гэтыя элементы будуць створаны ў сувязі з абавязацельствам інфармаваць грамадства аб праекце, які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам. Гэты праект уключае ў сябе набыццё і ўстаноўку інфармацыйных шчытоў для праекта. Шчыты будуць устаноўлены на назіральных вежах, у пачатку і канцы маршруту і ў цэнтрах байдарачнага турызму.
– рэкламны фільм. Мэтай гэтага фільма з’яўляецца прадстаўленне прыгажосці ракі Буг, Днепра-Бугскага канала і ракі Мухавец, славутасці экалагічна каштоўных рэгіёнаў і байдарачны турызм як цікавы і актыўны спосаб правесці вольны час. Фільм будзе даступны на вэб-старонцы праекта, фан-старонцы Facebook, Youtube і многіх іншых інтэрнэт-старонках. Фільм будзе на польскай, англійскай, украінскай і беларускай мовах;
– фотавыставы – у мэтах шматмернага (у тым ліку і непасрэднага) распаўсюджвання маршрутаў былі запланаваны тры пастаянныя фотавыставы,якія знаходзяцца ў цэнтрах байдарачнага турызму, якія змяшчаюць фатаграфіі ракі Буг і экалагічна каштоўных рэгіёнаў, па адной для кожнага партнёра. Выставы складаюцца з 20 вялікіх шчытоў на драўляных стойках. Яны будуць часова размешчаны ў розных месцах (музеі, установы культуры, школы) уздоўж байдарачных маршрутаў, каб прасоўваць рэгіёны з прыроднымі славутасцямі. У ходзе праекта кожны з партнёраў арганізуе не менш шасці выстаў. Выставы таксама будуць выкарыстоўвацца пасля завяршэння праекта;
– профіль на Facebook профіль-каб павялічыць мэтавую групу праекта і распаўсюдзіць зноў створаныя байдарачныя маршруты, будзе запушчаны профіль Facebook. Ён будзе выкарыстоўвацца для зносін з мясцовымі жыхарамі і турыстамі. Гэтыя рэкламныя мерапрыемствы будуць узгоднены з патрабаваннямі Еўрапейскага Саюза ў дачыненні да інфармацыі і распаўсюджвання (ENI CBC Communication Guide) і грантавых кантрактаў. Усе мерапрыемствы будуць выконвацца ўсімі партнёрамі.
Дадзены элемент праекта будзе выконвацца сумесна, каб спрыяць супрацоўніцтву, эфектыўнай і хуткай працы. У гэтым мерапрыемстве планавалася стварыць каманду кіравання для выканання праекта, які будзе складацца з:
– кіраўніка праекта з установы польскага партнёра-адказнага за агульнае кіраванне праектамі, нагляд за іншымі членамі праектнай групы, збор інфармацыі ў іншых членаў каманды праекта для стварэння справаздач, удзелу ў конкурсных таргах, рэалізацыю іншых задач, за якія адказвае кіраўнік групы. Менеджэр праекта будзе прызначаны з персаналу лідэра праекта. Прызначаны чалавек будзе мець вопыт кіравання турыстычнымі праектамі з адпаведнымі ведамі, кампетэнцыямі і вопытам у кіраванні турыстычнымі праектамі;
– каардынатар з установы беларускага партнёра – будзе адказваць за выкананне задач беларускага партнёра. Адказнасць каардынатара будзе ўключаць у сябе забеспячэнне правільнасці працэдуры конкурсных таргоў, рэалізацыю інвестыцыйных задач у галіне інфраструктуры, правядзенне рэкламных мерапрыемстваў у вылучаным рэгіёне, справаздачу аб выкананых задачах кіраўніку праекта, арганізацыю сустрэч і г.д.. Гэта асоба будзе прызначана з персаналу партнёра. Чалавек будзе валодаць адпаведнымі ведамі, кампетэнцыямі і вопытам у кіраванні турыстычнымі праектамі;
– каардынатар з установы ўкраінскага партнёра – будзе адказваць за выкананне задач партнёра Украіны. Адказнасць каардынатара будзе ўключаць у сябе забеспячэнне правільнасці працэдуры конкурсных таргоў, рэалізацыю інвестыцыйных задач у галіне інфраструктуры, правядзенне рэкламных мерапрыемстваў у вылучаным рэгіёне, справаздачу аб выкананых задачах кіраўніку праекта, арганізацыю сустрэч і г.д. гэта асоба будзе прызначана з персаналу партнёра. Чалавек будзе валодаць адпаведнымі ведамі, кампетэнцыямі і вопытам у кіраванні турыстычнымі праектамі;
– фінансавы каардынатар (з Польшчы) будзе адказваць за падрыхтоўку фінансавых справаздач, канчатковае ўрэгуляванне праекта, уліковую дзейнасць. Гэты чалавек будзе прызначаны з фінансавага аддзела, з персаналу лідэра. Гэты чалавек будзе валодаць адпаведнымі ведамі, кампетэнцыямі і вопытам у фінансіруемых праектах;
– спецыяліст па распаўсюджванні (з Польшчы) будзе адказваць за кіраванне праектам, візуалізацыю і інфармацыю. Гэты чалавек будзе ўдзельнічаць у куплі рэкламных матэрыялаў і распаўсюджванні сярод партнёраў. Спецыяліст таксама будзе кіраваць распаўсюджваннем у краінах партнёраў і інфармаваць іх аб тым, як арганізаваць рэкламную дзейнасць у сваіх месцах. Акрамя таго, для хуткай і эфектыўнай працы было запланавана наняць знешніх спецыялістаў для працэсу дзяржаўных закупак і перакладаў. Ні адзін з партнёраў не валодае дастатковымі рэсурсамі ў гэтым аспекце.
Каманда, якая кіруе, будзе адказваць за маніторынг праекта, які ўключае ў сябе фінансавыя справаздачы, апісанні справаздач аб рэалізацыі праекта.
Каманда павінна збірацца па меншай меры штоквартальна, каб абагульніць рэалізацыю інвестыцый за апошнія тры месяцы і сабраць неабходную інфармацыю для справаздач і ацэнкі праекта, а таксама кантраляваць паказчыкі праекта. Акрамя таго, падчас сустрэч будуць абмеркаваны канкрэтныя часткі завяршэння праекта і прааналізаваны любыя патэнцыйныя пагрозы. У выпадку выяўлення патэнцыйных рызык, якія пагражаюць праекту, будуць прыняты адпаведныя меры для прадухілення або зніжэння рызыкі.
Акрамя штоквартальных сустрэч, каманда будзе мець сувязь па электроннай пошце і тэлефоне. Каб пацвердзіць выдаткі, кожны з партнёраў будзе праводзіць асобныя праверкі з іх боку. Аўдыт будзе праводзіцца двойчы: спачатку да другога авансавага плацяжу, другі-пасля завяршэння праекта. Для правядзення гэтых аўдытаў у адпаведнасці з патрабаваннямі праграмы будуць наняты знешнія ўстановы і спецыялісты, якія валодаюць адпаведнымі навыкамі і правамі.
Гміна Драхічын
Вуліца Крашэўскага, 5
17-312 Драхічын
Польшча
Рафал Сівек
e-mail: r.siwek@drohiczyn.pl
тэл. 789 382 469
Драгічынскі раенны выканаучы камітэт
вул. Леніна, 138
225612 Драгічын
Беларусь
Чырвонаградскі раённы Савет
вул. Шаўчэнкі, 19
80100, Чырвонаград
Украіна
This website was created and maintained with the financial support of the European Union. It’s contents are the sole responsibility of Commune Drohiczyn and do not necessarily reflect the view of European Union.